22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Камітэце дзяржаўнага кантролю адбыўся семінар "Праблемныя пытанні цэнаўтварэння ў будаўніцтве, у тым ліку пры будаўніцтве аб'ектаў, што фінансуюцца поўнасцю або часткова за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовага бюджэту", паведамілі БЕЛТА ў КДК.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Дзмітрый Баско і прадстаўнікі КДК, у тым ліку з абласных камітэтаў дзяржкантролю, а таксама кіраўніцтва Рэспубліканскага навукова-тэхнічнага цэнтра па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве.
На семінары абмеркавалі найбольш вострыя пытанні заканадаўства, абгрунтаванасць прымянення норм і нарматываў, дакладнасць цэн вытворцаў і пастаўшчыкоў матэрыяльных рэсурсаў, якія ўключаюцца ў каштарысную дакументацыю, а таксама парадак фарміравання кантрактных цэн на будаўніцтва і разлікі з падрадчыкамі.-0-