Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 лістапада 2022, 08:30

Цана народнага адзінства Беларусі – у архіўных фота БЕЛТА

2 лістапада 1939 года можна смела назваць адной з лёсавызначальных дат у гісторыі нашай краіны. Менавіта ў гэты дзень пазачарговая 5-я сесія Вярхоўнага Савета СССР задаволіла просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі аб яе ўключэнні ў склад СССР і аб'яднанні з Беларускай ССР.

Пройдзе ўсяго 12 дзён - і 14 лістапада 1939-га пазачарговая 3-я сесія Вярхоўнага Савета БССР прыме закон "Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Так у лістападзе 1939-га ўзяла верх гістарычная справядлівасць: праз 18 гадоў пасля прымусовага і вельмі балючага падзелу нашай краіны па ўмовах Рыжскага дагавора была адноўлена яе тэрытарыяльная цэласнасць і аб'яднаны ў адно цэлае беларускі народ.

Мы падрыхтавалі для вас падборку ўнікальных здымкаў з архіва БЕЛТА, якая красамоўна паказвае, якой цаной далося Беларусі народнае адзінства і чаму сёння мы захоўваем яго як найвялікшы здабытак.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі