31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкамы сур'ёзна павялічылі фінансаванне на падрыхтоўку і ўмацаванне базы загарадных аздараўленчых лагераў. Аб гэтым паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
"Прадугледжваюцца сродкі на падрыхтоўку лагераў да летняга перыяду, умацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё і абнаўленне неабходнага абсталявання, інвентару. У гэтым годзе чарговы раз у нас рэкордная лічба - больш як Br30 млн будзе ўкладзена, з іх каля Br14 млн - сродкі мясцовых бюджэтаў. Гэта значыць выканкамы ў гэтым годзе вельмі павялічылі фінансаванне на падрыхтоўку і ўмацаванне (матэрыяльна-тэхнічнай базы. - Заўвага БЕЛТА) загарадных лагераў", - сказаў Аляксандр Цай.
Паводле яго слоў, загараднаму аздараўленню ўдзяляецца вельмі вялікая ўвага, таму што яно мае найбольшую аздараўленчую эфектыўнасць. Да таго ж ёсць зацікаўленасць і ўласнікаў, і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
"Гэтаму напрамку ўдзяляецца вялікая ўвага. І загарадную базу ўсе імкнуцца захаваць, таму што яна мае максімальную аздараўленчую эфектыўнасць пры арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей", - падкрэсліў намеснік дырэктара цэнтра.
База летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей прадстаўлена 6 тыс. аб'ектаў, з іх будзе функцыянаваць каля 4,5 тыс. лагераў з дзённым знаходжаннем дзяцей і каля 1,5 тыс. з кругласутачным знаходжаннем. Дзённыя лагеры арганізуюцца, як правіла, на базе ўстаноў адукацыі, гэта так званыя прышкольныя лагеры. Загарадныя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзейнічаюць за горадам на арандаванай базе.
Аляксандр Цай удакладніў, што ў мінулым годзе дзейнічала 146 стацыянарных загарадных лагераў, у гэтым годзе дабавіцца яшчэ адзін - лагер "Зарніца" ў Брэсцкай вобласці.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.