Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 красавіка 2024, 12:22

"Трывалы фундамент заканадаўства". Дэпутат пра Канстытуцыю Беларусі і яе сапраўды народны характар

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыя Беларусі - трывалы фундамент усяго заканадаўства. Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзялілася старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў, член прэзідыума Беларускага саюза жанчын Марына Лянчэўская.

"Я лічу, што наша Канстытуцыя - сапраўды народная. Нас крытыкуюць, што ў нас дыктатура. Але назавіце хоць адзін прыклад, дзе Канстытуцыя гэтак жа, як у нас у Беларусі, абмяркоўвалася з людзьмі. Гэта значыць з людзьмі раіліся", - сказала Марына Лянчэўская.

Дэпутат таксама нагадала аб тым, што ў Беларусі працавала Канстытуцыйная камісія, у якой, акрамя прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, былі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. "Былі спрэчкі, дэбаты. Я не была ў Канстытуцыйнай камісіі, але мае калегі, дэпутаты сёмага склікання, якія былі ў гэтай камісіі, расказвалі, якія гарачыя былі спрэчкі", - адзначыла яна.

Марына Лянчэўская, гаворачы пра сапраўды народны характар Канстытуцыі Беларусі, падкрэсліла, што ўсе былі пачуты. "Толькі ў парламент прыйшло больш за 1 тыс. прапаноў, і з іх было вельмі шмат канструктыўных. Яны абмяркоўваліся, і ўсе канструктыўныя прапановы былі пачуты. І на рэферэндуме большасць грамадзян Беларусі сказалі, што новай Канстытуцыі быць", - нагадала яна.

Дэпутат таксама выказала меркаванне, што Канстытуцыя - гэта фундамент усяго заканадаўства, Асноўны закон дзяржавы. "Гэты фундамент сёння трывалы. І мы добра разумеем, што заканадаўства не можа быць статычным. Наш Асноўны закон - гэта жывы арганізм. Калі будзе неабходна ўнесці нейкія змяненні ў наш Асноўны закон і ўмацаваць гэты фундамент, мы параімся з народам. Усё абмяркуем, і калі будзе неабходна, унясём змяненні", - рэзюмавала Марына Лянчэўская.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі