Сцяг Чацвер, 13 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 кастрычніка 2025, 11:25

Тры прэм'еры кастрычніка: на VOKA выйшлі замежныя кінахіты ў беларускай агучцы 

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў адразу тры прэм'еры - знакамітыя замежныя стужкі ў беларускай агучцы. Ужо зараз на платформе можна паглядзець спартыўную драму "Вершніца", прыгодніцкі мультфільм "Прыгоды Трабла" і дэтэктыў "Ветраная рака".


Фільм прысвечаны адной з самых прэстыжных і знакамітых спартыўных падзей у Аўстраліі - Кубку Мельбурна, які праводзіцца адзін раз у год. У цэнтры гісторыі - маладая дзяўчына з невялікага горада, якая рашаецца ўдзельнічаць у гэтых гонках, нягледзячы на грамадскія стэрэатыпы і ўласныя сумненні. Яе мэта - давесці, што нават з глыбінкі можна дасягнуць вялікіх вышынь у свеце элітных конных гонак. У галоўнай ролі - Тэрэза Палмер.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях, звязаных з забойствамі дзяўчат на тэрыторыі рэзервацыі Уінд-Рывер, якія прыцягнулі ўвагу рэжысёра і сцэнарыста Тэйлара Шэрыдана. Ён жыў у падобнай рэзервацыі ў маладосці і працаваў у цесным кантакце з прадстаўнікамі карэнных амерыканцаў, што дазволіла стварыць аўтэнтычны фільм, які атрымаў шмат станоўчых водгукаў. Па сюжэце егер Коры Ламберт знаходзіць знявечанае цела дзяўчыны. Малады агент ФБР Джэйн Бэнер, якая не знаёма з мясцовымі прыроднымі ўмовамі і звычаямі, просіць Коры дапамагчы злавіць забойцаў. У галоўных ролях у гэтым дэтэктыве пра помсту зняліся Джэрэмі Рэнэр і Элізабэт Олсэн.

"Прыгоды Трабла" (Trouble, 2019)
Гэты мультфільм спадабаецца гледачам любога ўзросту і ідэальна падыходзіць для сямейнага прагляду. Галоўны герой - спешчаны сабака Прынц, спадчыннік мільённага багацця, які выйшаў з зоны камфорту і апынуўся на вуліцы. Цяпер ён марыць вярнуцца дадому. Для гэтага яму трэба знайсці новых сяброў, пазбавіцца дакучлівых вавёрак і скінуць з хваста мацёрага паляўнічага. Так пачынаюцца каралеўскія канікулы. 

Кожны з гэтых фільмаў можна паглядзець у раздзеле "CINEVOKA - Кіно па-беларуску" ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы. 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі