Сцяг Чацвер, 14 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2026, 11:30

Тры кіты развіцця: у ПВТ назвалі асноўныя напрамкі работы ў гэтым годзе
 

Фота з архіва
Фота з архіва
20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік начальніка Сакратарыята Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій Дзмітрый Калечыц у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" назваў асноўныя напрамкі работы ў гэтым годзе.

Першым напрамкам фокуса ўвагі ПВТ Дзмітрый Калечыц вызначыў павелічэнне колькасці рэзідэнтаў. "З пачатку года ў нас каля 60 заявак на ўступленне. Цяпер ужо больш як 1 тыс. кампаній, і новыя заяўкі - гэта патэнцыял для нарошчвання экспарту", - адзначыў ён.
Другі напрамак - развіццё стартап-руху. "Гэта будучыня, гэта патэнцыял новых кампаній, якія будуць фарміравацца моладдзю. Мы першапачаткова вучым іх быць канкурэнтаздольнымі на міжнародным рынку, падводзім і будзем падводзіць для іх фінансаванне, у тым ліку венчурнае, з боку міжнародных інвестараў, каб яны фарміравалі веды і магчымасці для канкурэнцыі на глабальным рынку. Гэта вельмі важна: мы малая адкрытая эканоміка, і гэты напрамак павінен даць адпаведны эфект", - звярнуў увагу першы намеснік начальніка.
Трэці блок - дыверсіфікацыя экспарту. "Цяпер больш як 150 краін ахопліваюць нашы рэзідэнты сваім экспартам. Ёсць традыцыйныя рынкі, рынкі заходніх краін, ЕАЭС, перш за ўсё Расійская Федэрацыя. Але геаграфія пашыраецца: палітычныя візіты кіраўніцтва нашай краіны актыўна адкрываюць краіны Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Пазнаваемасць нашых кампаній там павялічваецца, адпаведна, расце патэнцыял і магчымасці для рэалізацыі нашых прадуктаў, падыходаў і тэхналогій", - рэзюмаваў Дзмітрый Калечыц.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі