10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава прадастаўляе дзейсныя механізмы для паляпшэння жыллёвых умоў грамадзян. Такое меркаванне выказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла на семінары-нарадзе "Аб Канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь да 2030 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Генадзя Трубілы, па стане на 1 студзеня 2025 года на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў знаходзіліся 558,4 тыс. чалавек, або 6,1 працэнта насельніцтва краіны. "За пяць гадоў колькасць грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку, зменшылася, што сведчыць аб прадастаўленні дзяржавай дзейсных механізмаў для паляпшэння грамадзянамі сваіх жыллёвых умоў, у тым ліку шляхам атрымання арэнднага жылля", - адзначыў ён.

Агульны парадак размеркавання арэнднага жылля рэспублікі ўрэгуляваны Жыллёвым кодэксам, і ён прадугледжвае пэўныя падыходы. "Частка арэнднага жылля (40 працэнтаў у абласцях, у Мінску - 60 працэнтаў) прадастаўляецца грамадзянам на перыяд працоўных і службовых адносін. Гэта абумоўлена неабходнасцю стварэння спрыяльных умоў для пражывання грамадзян у час выканання сваіх абавязкаў па месцы работы і службы. Арэндным жыллём забяспечваецца дзяржаўны апарат, суддзі, пракурорскія работнікі, дзяржаўныя служачыя, ваеннаслужачыя, маладыя спецыялісты і іншыя катэгорыі работнікаў, у тым ліку з сацыяльных сфер. Астатняя частка размяркоўваецца ў агульным устаноўленым парадку сярод грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў", - растлумачыў міністр.

У мэтах забеспячэння даступнасці жылля 27 студзеня кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 38 аб асаблівасцях прадастаўлення і выкарыстання арэнднага жылля, які накіраваны на пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў улады па прыняцці рашэнняў аб прадастаўленні такога жылля грамадзянам найбольш запатрабаваных прафесій і спецыяльнасцей. "Падпісаны ўказ з'яўляецца, па сутнасці, дадатковым стымулам па прыцягненні кадраў найбольш запатрабаваных прафесій у рэгіёны, у тым ліку ў сельскую мясцовасць, дзе ў іх маюць патрэбу. Вырашэнне жыллёвага пытання для большасці грамадзян мае даволі важнае значэнне, часта першараднае", - дадаў кіраўнік галіны.-0-
Фота Сяргея Шэлега