Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2020, 13:22

Трэці чартар "Белавія" даставіў 70 беларусаў і замежных грамадзян з Унукава ў Мінск

24 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Трэці чартарны борт авіякампаніі "Белавія" даставіў у Мінск 70 грамадзян Беларусі і іншаземцаў, якія не маглі выехаць з маскоўскага аэрапорта Унукава з-за ўведзеных Расіяй мер па стрымліванні распаўсюджвання каранавіруса COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Яшчэ 60 беларусаў вярнуліся на радзіму з В'етнама, Дамініканы, Тайланда і ААЭ, - адзначылі ў дыпмісіі. - На чартарным рэйсе авіякампаніі "Белавія" ў Мінск з аэрапорта Унукава (Масква) прыбылі больш за 70 чалавек, уключаючы грамадзян Арменіі, Казахстана, Нідэрландаў, Расіі і Украіны".

Першы чартар "Белавія" 20 сакавіка вывез з Унукава каля ста беларускіх грамадзян. Другім чартарам у ноч на 23 сакавіка было перавезена 82 чалавекі, у тым ліку трое іншаземцаў (грамадзяне Арменіі, Украіны і Літвы).

Расія з 18 сакавіка з-за распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 забараніла ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам, у тым ліку грамадзянам Беларусі. Пры гэтым пакінула магчымасць транзіту праз маскоўскія аэрапорты Шарамецева і Дамадзедава з умовай, што грамадзяне не будуць пакідаць транзітную зону і вылецяць у Беларусь на працягу 24 гадзін. Аднак большасць расійскіх рэйсаў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна прыбываюць у маскоўскі аэрапорт Унукава, у якім цяпер няма прамых рэйсаў у Мінск. Пазней расійскі бок змякчыў умовы транзіту, дазволіўшы грамадзянам краін СНД, у тым ліку і Беларусі, перамяшчацца транзітам і праз аэрапорт Унукава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі