Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 13:55

Трэніровачныя тэсты ЦТ гэтага года паступяць у продаж у жніўні - Вайцяховіч

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэніровачныя тэсты ЦТ гэтага года паступяць у продаж у жніўні, паведаміла ў прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Наталля Вайцяховіч.

"Тэсты гэтага года паступяць у продаж у жніўні. У нас ёсць прынцып: праходзіць ЦТ па прадмеце - і ў гэты ж дзень мы аддаём у выдавецтва матэрыялы, - расказала Наталля Вайцяховіч. - Мы самі зацікаўлены, каб як мага хутчэй не толькі патэнцыяльныя абітурыенты - выпускнікі наступнага года, але і абітурыенты гэтага года маглі ўбачыць тэсты, з якімі яны працавалі, і прааналізаваць памылкі".

Намеснік дырэктара РІКВ падкрэсліла, што абітурыенты сталі больш матываванымі пры падрыхтоўцы да ЦТ, што знайшло непасрэднае пацвярджэнне ў падагульняючых рэзультатах. Так, у бягучым годзе абсалютны рэзультат на ЦТ - 100 балаў - паказалі 379 удзельнікаў у 403 тэсціраваннях па 13 вучэбных прадметах. Максімальны рэзультат па 2 вучэбных прадметах паказалі 24 абітурыенты, у 2020 годзе - 15. Па адным вучэбным прадмеце 100 балаў набралі 355 абітурыентаў, у 2020 годзе - 308.

Усяго ў гэтым годзе на ЦТ зарэгістраваліся 62,6 тыс. чалавек, прынялі ўдзел больш за 60 тыс. Выдалена за парушэнні (з улікам рэзервовых дзён) 11 чалавек. Не прайшлі па медпаказаннях 16.

Як і ў папярэднія гады, больш за ўсё абітурыентаў рэгістравалася на рускую мову, матэматыку. Сярод замежных моў лідзіравала англійская мова.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартавала 16 чэрвеня з беларускай мовы. Апошні іспыт па асноўным графіку па сусветнай гісторыі (навейшы час) прайшоў 8 ліпеня. Таксама былі вызначаны тры рэзервовыя дні - 14, 16 і 18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі