12 сакавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Калі будзем ісці ў страі, ніколі не вырвемся наперад. На гэтым зрабіла асаблівы акцэнт першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч, звяртаючыся да мясцовай вертыкалі ўлады паўднёва-ўсходняга рэгіёна і абзначаючы стратэгіі і тэмпы развіцця ва ўмовах сучаснасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Новы прэзідэнцкі цыкл - новы для ўсіх нас. Завяршаецца абнаўленне сістэмы дзяржаўнага кіравання, сфарміраваны поўны склад Савета Міністраў, завяршаецца назначэнне памочнікаў і інш. Мы ўступаем у новы перыяд жыццядзейнасці краіны. 2025-ы аб'яўлены Годам добраўпарадкавання. З 2026 года будзе прынята пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця. Усё гэта прадвызначае новы цыкл і падыход у вырашэнні задач, які трэба прайсці крыху інакш. І мы сёння стаім перад неабходнасцю сур'ёзнага павышэння эфектыўнасці і якасці дзяржаўнага кіравання. Мяняюцца задачы, мяняецца свет - усё мяняецца хутка, і трэба ўтрымліваць тэмп, паказваючы рэзультатыўнасць", - падкрэсліла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Наталля Пяткевіч звярнула ўвагу на вельмі хуткія тэмпы развіцця падзей у свеце. "У страі ісці не атрымаецца. Калі будзем ісці ў страі, ніколі не вырвемся наперад. Трэба вырывацца наперад. Заваёўваць рынкі, штосьці будаваць або асвойваць новы напрамак - трэба рухацца яшчэ хутчэй. Мы шмат што можам рабіць сваім інтэлектам, сваім розумам і сваімі рукамі. На пяткі наступаюць з-за таго, што мы сёння не заўсёды гатовы рухацца ў тым шалёным тэмпе, у якім ідзе ўвесь свет", - адзначыла яна.

Як важнейшыя складнікі поспеху першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта назвала эфектыўнасць кіравання, аптымізацыю ўсіх працэсаў, жалезную выканаўчую дысцыпліну, пачынаючы ад непасрэднай працоўнай дысцыпліны да выканання ўсіх даручэнняў і функцыянальных абавязкаў.
"Паверце, калі кожны на сваім рабочым месцы будзе проста выконваць свае кампетэнцыі з максімальнай аддачай, у строгім выкананні заканадаўства і праяўляць неабыякавасць, то многае атрымаецца. Давайце ўсё гэта рабіць, як для сябе. Мы жывём у гэтай краіне. Тут жывуць нашы дзеці, бацькі, блізкія. І ўсё, што мы самі створым, так і будзе. І зробім краіну для сябе, і не проста таму, што тут нарадзіліся і так наканавана, а краіну, у якой сапраўды хочацца жыць. І гэта залежыць ад нас. Прэзідэнт і ўрад ставяць правільныя задачы, але ўсё стварыць рэальна можам толькі ўсе разам. ККД ад работы кожнага павінен быць не ў колькасці папер, а ў рэальных справах", - рэзюмавала Наталля Пяткевіч.-0-