Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 снежня 2018, 12:44

Трэба актыўней укладвацца ў стварэнне нацыянальнай інфармпрасторы - Лёгкі

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі трэба актыўней укладвацца ў стварэнне нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ заявіў першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, паведамляе БЕЛТА.

"Мы зыходзім з таго, што нам трэба актыўней укладвацца ў стварэнне ўласнага нацыянальнага не толькі тэлекантэнту, а нашай інфармацыйнай прасторы, нашага кантэнту. Безумоўна, у першую чаргу тэлебачання. 30 працэнтаў - норма, якая павінна пачаць працаваць для тых, хто ўжо ёсць на беларускім медыярынку. Але для тых, хто захоча з заўтрашняга дня прыйсці на наш рынак і працаваць тут, як прынята гаварыць, са змяненнем формы і зместу - гэта значыць зарабляць на рэкламе, дапусцім, або ствараць свае СМІ - ён павінен разумець, што практычна ўжо з моманту запуску павінен забяспечыць вось гэту норму", - сказаў Павел Лёгкі.

Ён таксама падзяліўся планамі міністэрства па рабоце ў беларускай інфармпрасторы. "У нас ёсць такі цудоўны сектар, як ОТТ-сэрвісы, IPTV, у нас ёсць спадарожнікавае вяшчанне - тут нам трэба папрацаваць. Я маю на ўвазе ў першую чаргу выбудоўванне нейкіх правіл гульні на гэтым рынку. Ёсць у нас сектар радыёвяшчання. Тут таксама ёсць пэўныя праблемы - трэба абараняць свой, нацыянальны ў першую чаргу інтарэс. Ёсць вялікія пытанні да функцыянавання рынку рэкламы ў інфармацыйным асяроддзі - ён павінен быць празрысты, справядлівы. Гэта і вымярэнні, што ў нас вядуцца, яшчэ шэраг пытанняў, якія звязаны з тым, каб тут не проста выбудаваць цывілізаваны, празрысты і справядлівы рынак, але і міжнародна прызнаны рынак рэкламы ў інфармацыйнай прасторы", - сказаў на заканчэнне Павел Лёгкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі