Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра ў Беларусі ў жніўні перасягнула кліматычную норму на 1,9 градуса, у краіне былі зафіксаваны трапічныя ночы, а колькасць ападкаў склала толькі 62 працэнты ад нормы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за жнівень 2024 года склала плюс 19,9, што вышэй за кліматычную норму на 1,9 градуса. Ён заняў пятае месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года. Дадатная анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным ў межах ад 1,8 да 2,4 градуса. У абласным разрэзе найбольшыя значэнні дадатных адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Гродзенскай вобласці (2,1), у Віцебскай вобласці адхіленні былі найменшымі (1,7)", - расказалі ў Белгідрамеце.
Сярэдняя тэмпература паветра першай дэкады месяца была крыху ніжэйшая за норму (0,8 градуса). Тэмпература другой дэкады была вышэйшая за норму на 1,6 градуса. Вельмі цёплая была трэцяя дэкада з дадатнай анамаліяй, роўнай 4,7 градуса.
У большасці сутак дзённая тэмпература паветра павышалася да плюс 20-25 градусаў, у другой палавіне месяца месцамі да плюс 30 і вышэй. Максімальная тэмпература паветра плюс 35,1 была адзначана днём 19 жніўня на станцыі Акцябр і 21 жніўня на станцыі Лельчыцы, дасягнуўшы крытэрыю небяспечнай з'явы.
У начны час тэмпература ў асноўным знаходзілася ў межах плюс 11-18 градусаў. У асобныя суткі ў другой і трэцяй дэкадах месцамі па краіне былі зарэгістраваны трапічныя ночы, калі тэмпература паветра за ноч складала плюс 20 і вышэй. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Палеская 14 жніўня і склала плюс 4,7.
За месяц у сярэднім па краіне выпала 39 мм ападкаў, што склала 62 працэнты кліматычнай нормы. Па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем асобных пунктаў назірання Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, адзначаўся недабор ападкаў: выпала ад 40 да 80 працэнтаў нормы. На станцыі Васілевічы абноўлены абсалютны мінімум месячнай колькасці ападкаў (5 мм).
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гродзенскай вобласці - у сярэднім па вобласці 58 мм, або 89 працэнтаў нормы. Менш за ўсё на тэрыторыі Гомельскай вобласці - 19 мм, або 33 працэнты нормы.
Недабор ападкаў адзначаўся ва ўсіх трох дэкадах (выпала 55 працэнтаў, 59 працэнтаў і 71 працэнт нормы ападкаў адпаведна).
У большасці раёнаў краіны дажджы ў асноўным мелі ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі, выпадзеннем граду дыяметрам да 5 мм (11 жніўня на метэастанцыі Віцебск). 20 і 21 жніўня ў асобных раёнах дажджы дасягнулі крытэрыю небяспечнай з'явы (вельмі моцны дождж): у Беліцы і Мастах выпала 95,7 мм і 57,0 мм адпаведна, у Сцешыцах выпала 82,6 мм. У начны і ранішні час назіраліся туманы. Месцамі адзначалася ўзмацненне скорасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная скорасць ветру (23 м/с) зарэгістравана на станцыі Докшыцы 21 жніўня.
У жніўні на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады. Вада знаходзілася на пойме на Віліі каля аграгарадка Сцешыцы, прытоку Нёмана рацэ Рось і прытоку Бярэзіны рацэ Бобр. Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраліся на суднаходных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра, Бярэзіны і Сожа. На рацэ Цна (прыток Прыпяці) каля вёскі Дзятлавічы значэнне ўзроўню вады апусцілася ніжэй за шматгадовы мінімальны ўзровень вады за перыяд летне-асенняй межані, а на рацэ Убарць (прыток Прыпяці) каля вёскі Чырвонабярэжжа ўзровень вады наблізіўся да шматгадовага мінімуму.
Воднасць Заходняй Дзвіны і Прыпяці была меншая за норму на 30-45 працэнтаў, воднасць Нёмана, Віліі, Дняпра і Бярэзіны была блізкая да звычайнай для гэтага часу года і крыху меншая за яе, а воднасць Сожа - крыху большая за норму.
Сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках склала плюс 17-23, што на 1-2 градусы вышэй, чым звычайна для гэтай пары года.-0-