Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2022, 19:23

Транспартная інспекцыя ўзмацніла кантроль за таксі ў Мінску

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Транспартная інспекцыя ўзмацніла кантроль за таксі ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

"Супрацоўнікі інспекцыі з 11 ліпеня агледзелі 168 аўтамабіляў, у якіх выявілі 392 парушэнні. Месца і час кантролю выбіраецца з улікам шчыльнасці руху таксі. Асаблівая ўвага - унутранаму і знешняму афармленню аўтамабіля, якое павінна адпавядаць правілам аўтаперавозак пасажыраў", - расказалі ў прэс-службе.

З перавозчыкамі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, адзначылі ў Транспартнай інспекцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі