Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2024, 12:17

Трактары BELARUS будуць прадстаўлены на выстаўцы "Аграволга-2024" у Казані

Фота МТЗ
Фота МТЗ
13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхніка BELARUS будзе прадстаўлена на выстаўцы "Аграволга-2024", якая пройдзе 3-5 ліпеня ў Казані. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.

Да паказу рыхтуюцца трактары 2022.3 у новай абліцоўцы, BELARUS 82.3 з удасканаленай кабінай і BELARUS 2023 з пярэднім вядучым мостам павышанай грузападымальнасці, сучасным капотам са святлодыёднай святлатэхнікай. У экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены газонакасілка Смаргонскага агрэгатнага завода, дрывакол Д-500 Мазырскага машынабудаўнічага завода і васьмікорпусны абаротны плуг ППА-8РК Мінскага завода шасцерань.

Акрамя таго, для гасцей будзе арганізавана забаўляльная праграма: трактар-шоу з удзелам BELARUS 1221GT, які працуе на газаматорным паліве, і катанне на трактарах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі