Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 чэрвеня 2024, 12:26

"Трафік ідзе пастаянна". Чым Нацыянальны гандлёвы дом прыцягвае вытворцаў і пакупнікоў

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання гандлёвага цэнтра "Першы нацыянальны гандлевы дом"
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання гандлёвага цэнтра "Першы нацыянальны гандлевы дом"
26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новым выпуску YouTube-праекта БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" сваім меркаваннем аб "Першым нацыянальным гандлевым доме" падзяліліся наведвальнікі і вытворцы, чые тавары прадстаўлены ў гандлёвым цэнтры.

Адна з наведвальніц Галіна расказала, што прыходзіць сюды па неабходнасці, таму што тут ажыццяўляецца абслугоўванне жыхароў Першамайскага раёна. Але і міма фірменных магазінаў жанчына не праходзіць - знаёміцца з асартыментам і адначасова закупляецца ўсім неабходным.

"Гэта вельмі добрая ідэя, мне падабаецца. Я другі раз прыйшла сюды і шмат чаго цікавага ўбачыла. Сёння хачу паглядзець магілёўскія шторы", - расказала аб сваіх уражаннях ад гандлёвага цэнтра яшчэ адна наведвальніца Тамара.

Такі фармат, што называецца, зайшоў. У сярэднім кожны дзень Нацыянальны гандлёвы дом наведвае амаль 20 тыс. чалавек. Зручна! Больш не трэба шукаць фірменныя магазіны любімых вытворцаў і траціць час на раз'езды па горадзе.

"Попыт на прадукцыю вялікі. Мы сапраўды чакалі, што будзе менш людзей. Але мы бачым, што пакупніцкі трафік ідзе пастаянна. І перавага для нас заключаецца ў тым, што гэты трафік ідзе кожны дзень. Калі ў іншых гандлёвых аб'ектах самыя прадаваемыя дні ў нас - гэта пятніца, субота і нядзеля, то тут вельмі шмат людзей прыходзяць і ў будныя дні. І пакупнікоў з іншых краін тут значна больш, чым у іншых нашых магазінах. Нашым пакупнікам з іншых краін складана прывезці з сабой дыван. Але яны даведаюцца тут пра брэнд, глядзяць на якасць. І пачынаюць шукаць гэтыя дываны ў продажы ў сваіх краінах", - расказаў кіраўнік рознічнай сеткі ААТ "Віцебскія дываны" Віталь Лугін.

На думку намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях ТАА "Бабуліна крынка" Сяргея Янчанкі, ідэя з'яўлення падобнага гандлёвага аб'екта першапачаткова была выдатнай. "Беларусы і госці з іншых краін у адным месцы могуць пазнаёміцца з усімі таварамі, якія вырабляюцца ў Беларусі. Гэта вельмі вялікая справа. І выручка гэта паказвае. Яна ў нас расце кожны дзень, таму што паток людзей бясконцы. Людзі хочуць пакаштаваць усё самае свежае", - адзначыў Сяргей Янчанка.-0-


*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі