9 студзеня, Наваполацк /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з ветэранамі працы з Наваполацка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На сустрэчы Наталля Качанава паразмаўляла з прадстаўнікамі старэйшага пакалення, якое стаяла ля вытокаў будаўніцтва як нафтаперапрацоўчага завода, так і самога горада. Душэўная размова ва ўсіх удзельнікаў выклікала толькі станоўчыя эмоцыі. Навапалачане задавалі пытанні спікеру, якія датычыліся як сусветнай абстаноўкі, так і развіцця Беларусі.

Наталля Качанава заўважыла, што ў нашай краіне 1,6 млн грамадзян перасягнулі 65-гадовую мяжу і 600 чалавек ужо адзначылі векавы юбілей. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што краіна ганарыцца людзьмі, якія заклалі фундамент развіцця нашай дзяржавы, будавалі гарады і прадпрыемствы, уносілі свой уклад у станаўленне суверэннай рэспублікі. І цяперашняму пакаленню важна захаваць і прымножыць тое, што перададзена ад старэйшых калег. "Каб працавала эканоміка, павінны працаваць прадпрыемствы", - падкрэсліла спікер.

Удзельнікі сустрэчы цікавіліся, як можна рэалізаваць сябе на пенсіі, дзяліліся вопытам удзелу ў розных аб'яднаннях па інтарэсах, дэталямі арганізацыі турпаездак па Беларусі і Расіі. Наталля Качанава прапанавала ветэранам працы далучыцца да дэпутатаў з Наваполацка і пабываць на экскурсіі ў Савеце Рэспублікі, і яе ідэя знайшла гарачы водгук ва ўдзельнікаў мерапрыемства.
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва прадставілі творчыя нумары. Людзі залатога ўзросту выканалі душэўныя песні, уразілі гасцей танцамі і прачыталі вершы, у якіх ад усяго сэрца падзякавалі за ўвагу і клопат.
Наталля Качанава нагадала, што акцыя "Ад усёй душы" была ініцыявана кіраўніком дзяржавы тры гады таму. "За гады нашай суверэннай Беларусі склалася даволі шмат традыцый, якія мы святкуем і адзначаем. Адна з іх - "Нашы дзеці". Шмат гадоў ужо па ініцыятыве нашага Прэзідэнта мы ў гэтыя светлыя, святочныя дні, калі адзначаем Новы год і Раство, віншавалі дзетак. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што мы павінны ў гэтыя дні сустрэцца не толькі з нашымі дзеткамі, але і з людзьмі, якія ўжо сёння з-за свайго ўзросту маюць патрэбу ў нашай дапамозе, падтрымцы, а магчыма, проста ў сустрэчы для таго, каб пагаварыць і падзякаваць ім за тое, што яны зрабілі для нашай краіны. Дзякуючы гэтым людзям мы сёння жывём у выдатнай, суверэннай, незалежнай краіне", - сказала ў размове з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі.
Яна адзначыла, што сустрэчы з навапалачанамі для яе заўсёды асаблівыя, таму што многіх яна ведае, памятае па сумеснай рабоце. Па прызнанні спікера, час, калі яна ўзначальвала Наваполацкі гарвыканкам, стаў для яе добрай школай. "Сёння атрымалася такая душэўная сустрэча, цудоўная. Гэта тыя людзі, якія сапраўды заслугоўваюць павагі. Яны будавалі прадпрыемствы, якія ёсць у гэтым добрым маладым горадзе, будавалі гэты горад, - сказала Наталля Качанава. - І вы ведаеце, заўсёды, сустракаючыся з навапалачанамі, я ўспамінаю той час, калі я працавала тут. Я ўдзячна кожнаму з жыхароў горада Наваполацка за нашу сумесную работу, за тое, што ўсе добрыя традыцыі, якія былі закладзены ў гэтым горадзе, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. За тое, што тут жывуць неабыякавыя, працавітыя і цудоўныя людзі, якія робяць усё для таго, каб і горад быў выдатным, і ўмацоўвалася эканамічная моц нашай краіны".-0-