Томаш Шміт
5 чэрвеня, Горацкі раён /Кар. БЕЛТА/. Польскі дысідэнт, экс-суддзя Томаш Шміт накіраваў заяву ў адрас генеральнага пракурора Польшчы і нацыянальнага пракурора Польшчы з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў адносінах да кіраўніка МЗС Польшчы Радаслава Сікорскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён адзначыў, што такое рашэнне было прынята з прычыны таго, што супраць яго было ўчынена злачынства Радаславам Сікорскім. "Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў польскіх СМІ не раз называў мяне здраднікам. Я не з'яўляюся здраднікам, няма такога артыкула, мяне не асудзілі за здрадніцтва, - падкрэсліў Томаш Шміт. - Афіцыйная асоба, такая як міністр, не мае права выказваць без суда і следства такое меркаванне. І такія ўчынкі ў адпаведнасці з польскім законам падлягаюць пакаранню. Гэта артыкулы 119, 190А і 212 Крымінальнага кодэкса (Польшчы. - Заўвага БЕЛТА)".

Паводле слоў Томаша Шміта, ці будзе мець гэты зварот нейкі эфект - невядома. "Але гэту заяву я перадаю праз пошту і праз электронную пошту. Усё падпісана і гатова да адпраўкі", - сказаў ён.-0-
Фота Алега Файніцкага