Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 мая 2022, 14:57

Тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Айчынныя тэст-сістэмы для выяўлення воспы малпаў распрацуюць у Беларусі да 15 чэрвеня, паведаміў журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Сёння з РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі мы яшчэ раз удакладнілі графік. Вызначана, што 15 чэрвеня айчынныя дыягностыкумы будуць у нас", - сказаў Аляксандр Тарасенка, не выключыўшы, што гэта работа будзе завершана раней.

"Я думаю, яны наўрад ці спатрэбяцца з-за таго, што рызыка завозу (інфекцыі. - Заўвага БЕЛТА) мінімальная. Але мы ўсё роўна на варце", - дадаў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.

Сёння на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду была закладзена клумба ў памяць аб людзях, якія памерлі ад СНІД. Клумба выканана ў форме чырвонай стужачкі - міжнароднага сімвала барацьбы са СНІДам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі