Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 красавіка 2021, 15:44

Тэрытарыяльная цэласнасць і нацыянальнае адзінства цяпер набываюць асаблівую актуальнасць - Марзалюк

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрытарыяльная цэласнасць і нацыянальнае адзінства цяпер набываюць асаблівую актуальнасць. Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк падчас парламенцкіх слуханняў "Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз'яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты год стагоддзя Рыжскага дагавора, у выніку якога беларусы страцілі тэрытарыяльную цэласнасць, і наша далейшае існаванне як самабытнай нацыі было пад сумненнем. Гэты год аб'яўлены Годам народнага адзінства ў тым ліку і ў сувязі з тымі падзеямі, калі чужыя сілы імкнуліся раскалоць наша адзінства. Таму тэрытарыяльная цэласнасць і нацыянальнае адзінства, якія мы атрымалі падчас трагічных, вельмі супярэчлівых падзей, набываюць асаблівую актуальнасць. Яшчэ адзін важны момант - на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы цяпер ідуць так званыя войны за гісторыю, калі многія факты дзеля той ці іншай палітычнай кан'юнктуры скажаюцца", - сказаў Ігар Марзалюк. Таму гэта тэма як ніколі набывае актуальнасць і вастрыню, падкрэсліў ён.

Падчас слуханняў будуць абмяркоўвацца міжнародныя і геапалітычныя наступствы ўз'яднання беларускага народа, гісторыя і сучаснасць беларуска-польскіх адносін, шляхі заканадаўчага замацавання асноў дзяржаўнай дзейнасці па захаванні гістарычнай спадчыны і іншыя пытанні.

У ліку ўдзельнікаў - прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі