Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2025, 14:43

Тэрапеўты, хірургі, стаматолагі. Якіх профільных урачоў у Беларусі больш, расказалі ў Белстаце

Фота з архіва
Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сваім статыстычным аглядзе да Дня медыцынскіх работнікаў Нацыянальны статыстычны камітэт прыводзіць інфармацыю аб тым, якіх урачоў у Беларусі больш, паведамляе БЕЛТА.

Сярод практыкуючых урачоў па асобных профілях 17,6 тыс. медыкаў маюць тэрапеўтычную спецыяльнасць, 14,5 тыс. - хірургічную, 5,4 тыс. - стаматалагічную, 4,9 тыс. - медыка-дыягнастычную, 4,4 тыс. - педыятрычную.

Сярод сярэдняга медыцынскага персаналу 82,7 тыс. чалавек - медыцынскія сёстры (браты), 10,4 тыс. - фельчары, 8,8 тыс. - фельчары-лабаранты, 4,3 тыс. - акушэркі (акушэры), 3,6 тыс. - рэнтгеналабаранты, 1,9 тыс. - зубныя фельчары, 1,6 тыс. - зубныя тэхнікі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі