Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2020, 11:11

Тэмпературныя рэкорды пабіты ў некаторых гарадах Беларусі 22 верасня

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпературныя рэкорды пабіты ў некаторых гарадах Беларусі 22 верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Цяплей за ўсё было ў Жыткавічах - плюс 26,7 градуса, пабіты рэкорд 26,3 градуса са знакам плюс. У Лельчыцах тэрмометр паказаў 26,6 градуса цяпла (папярэдні рэкорд - плюс 26,6), у Мазыры - 26,5 градуса вышэй за нуль (ранейшы максімум - 25,9). Плюс 24,3 градуса зафіксавалі ў Ганцавічах, дзе ранейшы максімум складаў 24,2 градуса вышэй за нуль. У гэтых чатырох гарадах пабіты рэкорды 1983 года.

У Пінску паветра прагрэлася да 25,3 градуса (ранейшы рэкорд - плюс 24,8 градуса ў 1981 годзе).

Сёння чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с. Днём будзе 21-27 градусаў цяпла.

Цёплае надвор'е захаваецца да канца тыдня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі