Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 студзеня 2019, 14:50

Тэмпература вышэйшая за норму і снег - Белгідрамет пра надвор'е на тыдзень

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу рабочага тыдня пераважны ўплыў на надвор'е ў Беларусі будуць аказваць атмасферныя франты. Чакаецца няўстойлівае з ападкамі і тэмпературным фонам на 2-4 градусы вышэйшае за кліматычную норму надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак, 15 студзеня, атмасферныя франты абумовяць часам снег, які месцамі будзе суправаджацца парывістым ветрам і мяцеліцай. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным складзе 3-9 градусаў марозу, пры праясненнях яна панізіцца да 10-13 ніжэй за нуль. Удзень будзе ад 1 да 7 градусаў марозу.

У сераду, 16 студзеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе 4-10 ніжэй за нуль, па паўночным усходзе пры праясненнях тэмпература панізіцца да мінус 13. Удзень чакаецца 1-7 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх раёнах - нуль - плюс 2.

У чацвер, 17 студзеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, за якімі пачне паступаць больш цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, часам ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), што будуць суправаджацца парывістым ветрам. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе знаходзіцца ў межах ад нуля - мінус 2 па паўднёвым захадзе да 10-12 градусаў марозу па паўночным усходзе. Удзень будзе ад мінус 2 да плюс 4.

У пятніцу, 18 студзеня, чакаецца адліжнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

У выхадныя дні ападкаў стане менш і падмарозіць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі