Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2019, 15:20

Тэмпература паветра ў выхадныя будзе адпавядаць апошнім чыслам сакавіка

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра ў Беларусі ў выхадныя будзе адпавядаць апошнім чыслам сакавіка, апярэджваючы кліматычную норму больш як на месяц, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Першая палова лютага была цёплай, тэмпературны фон у сярэднім на 4-6 градусаў вышэйшы за кліматычную норму. У гэтыя выхадныя дні надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць перыферыя антыцыклону з цэнтрам над Балканскім паўвостравам і паступленне не па сезоне цёплых паветраных мас", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 15 лютага, у вобласці павышанага атмасфернага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Толькі ўдзень пад уплывам слабавыражанага франтальнага раздзелу ў асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, удзень месцамі чакаюцца туманы. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў марозу, у заходніх раёнах краіны - не ніжэй за нуль - плюс 3 градусы. Удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

У гэтыя выхадныя, 16-17 лютага, паўднёвыя вятры прадоўжаць пераносіць у Беларусь цёплае паветра. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - 1-8 градусаў цяпла. Па паўднёвым захадзе краіны яна дасягне 9-10 градусаў вышэй за нуль. "Такі тэмпературны фон больш як на месяц апярэджвае кліматычную норму і адпавядае апошнім чыслам сакавіка. Істотных ападкаў не прагназуецца. У начны і ранішні час месцамі чакаюцца туманы. Асобныя ўчасткі дарог застануцца слізкімі", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, уначы пры праясненнях будзе падмарожваць. У панядзелак, 18 лютага, будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 3. Па паўднёвым захадзе краіны будзе цяплей: уначы ад нуля да плюс 3, удзень 4-7 градусаў цяпла.

У аўторак, 19 лютага, будзе без істотных ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях па ўсходзе краіны панізіцца да мінус 11. Удзень будзе ад нуля да плюс 7 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі