ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 кастрычніка 2020, 15:51

Тэмпература паветра ў Беларусі 26 кастрычніка была на 3-6 градусаў вышэйшая за норму

Фота з архіва
Фота з архіва

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэмпература паветра ў Беларусі 26 кастрычніка была на 3-6 градусаў вышэйшая за кліматычную норму, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Мінулыя суткі назіралася цёплае надвор'е без істотных ападкаў. Уначы тэмпература паветра вагалася ад плюс 3 па ўсходзе да 12 градусаў вышэй за нуль па захадзе краіны, удзень было 11-16 градусаў цяпла. Сярэднясутачная тэмпература паветра за 26 кастрычніка склала плюс 8-12, што на 3-6 градусаў вышэй за кліматычную норму", - расказалі ў Белгідрамеце.

Сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра ўдзень складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі