Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 12:00

Тэхвыпрабаванні беларускага ступенькахода для інвалідаў-калясачнікаў завершацца да канца года

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічныя выпрабаванні беларускага ступенькахода для інвалідаў-калясачнікаў завершацца да канца года. Аб гэтым у новым выпуску праекта "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр" Уладзімір Калевіч.

"У нашым цэнтры апошнім часам больш увагі ўдзяляецца устройствам з электрапрыводам. Людзі вельмі станоўча сустракаюць і чакаюць такую прадукцыю. На мінулым тыдні ў мяне быў пацыент, які ўбачыў у інтэрнэце, што ў нас анансаваны выпуск ступенькахода, і прыйшоў атрымаць гэту каляску для перавозкі сваёй мамы. Мы яму растлумачылі, што выраблена пяць доследных узораў, якія цяпер праходзяць тэхнічныя выпрабаванні, паралельна праводзяцца гігіенічныя выпрабаванні. У далейшым усе гэтыя вырабы будуць перададзены ў клінікі на клінічныя выпрабаванні, такая працэдура. Калі ўсё пойдзе ў адпаведнасці з планам, мы атрымаем устаноўленага ўзору заключэнне і рэгістрацыйнае пасведчанне і зможам прапаноўваць ступенькаходы нашым пацыентам", - расказаў Уладзімір Калевіч.

Паводле яго слоў, ідэя стварэння беларускага ступенькахода сфарміравалася на адной з выставак, калі міністру працы і сацыяльнай абароны Беларусі паказалі расійскі аналаг з прапановай аб яго закупцы. "Апрабацыя гэтага вырабу прайшла на базе нашага прадпрыемства. Яго кошт на той момант складаў Br26-27 тыс. Міністр паставіла задачу зрабіць такое ж, толькі наша, таннейшае і лепшае. Прайшло некалькі гадоў, задачу мы выканалі. Ужо можна сказаць, што гэта будзе прадукт беларускай вытворчасці, лакалізацыя там будзе больш за 50 працэнтаў. Спадзяёмся, тэхнічныя выпрабаванні закончацца да канца года. Далей гігіена, клініка. І ў наступным, 2023 годзе гэты праект можа выстраліць", - сказаў на заканчэнне кіраўнік Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра.

Проект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі