Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 10:51

Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе сёння

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.

"Сёння будзе праводзіцца праверка апавяшчэння насельніцтва з выкарыстаннем бягучага радка ў эфіры тэлеканалаў і ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання Zala з трансляцыяй тэксту "Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння. Ніякіх дзеянняў не патрабуецца", - расказалі ў прэс-службе. - Акрамя таго, карыстальнікі аператараў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, атрымаюць СМС-паведамленне з тэкстам "Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння. Ніякіх дзеянняў не патрабуецца".

МНС просіць аднесціся з разуменнем да неабходнасці такой праверкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі