Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2017, 13:24

Тарыфы на пасажырскія перавозкі ў Беларусі ў 2017 годзе павышаць не плануецца - Сівак

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тарыфы на пасажырскія перавозкі ў Беларусі ў 2017 годзе павышаць не плануецца. Аб гэтым паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Анатоль Сівак на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Планаў па павышэнні тарыфаў на перавозкі пасажыраў у гэтым годзе няма, - расказаў кіраўнік Мінтранса. - Эканамічная аснова гэтага рашэння зыходзіць з таго, што па выніках мінулага года акупнасць пасажырскіх перавозак склала 64,2 працэнта. Сёння параметры бюджэту закладзены пад акупнасць 65 працэнтаў, гэта значыць нам трэба зменшыць расходы недзе на 0,8 працэнта. Я ўжо гаварыў аб вялікім комплексе мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці - яны якраз і накіраваны на змяншэнне расходаў. Гэта і ляжыць у аснове павышэння або непавышэння тарыфаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі