Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 сакавіка 2018, 17:33

Тарыфная стаўка першага разраду з 1 сакавіка павялічана да Br34

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 сакавіка 2018 года ў Беларусі павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Саўміна ад 1 сакавіка 2018 года нумар 172 з 1 сакавіка павялічаны памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый з Br33 да Br34.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый даручана забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай першага разраду і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.

Пры гэтым памеры карэкціруючых каэфіцыентаў не змяняюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі