Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2017, 18:15

Тарыфная палітыка ў сферы ЖКГ павінна адпавядаць узроўню даходаў грамадзян - Калінін

22 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Тарыфная палітыка ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі павінна адпавядаць узроўню даходаў грамадзян. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін на ўрачыстым сходзе, прысвечаным прафесійнаму святу работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача па недапушчэнні росту тарыфаў на камунальныя паслугі. Тарыфная палітыка будзе адлюстроўваць узровень даходаў нашых грамадзян, іх магчымасць разлічыцца за прадастаўленыя паслугі", - адзначыў Анатоль Калінін.

Паводле яго слоў, урад ацэньвае работу сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі як прафесіянальную. "Ёсць пытанні, якія нам даводзіцца вырашаць. Значную работу правялі ў мінулым годзе, яна была накіравана на зніжэнне затрат, павышэнне эфектыўнасці і якасці аказваемых паслуг. Мы выбудавалі цэлую сістэму ўзаемадзеяння на ўзроўні ўрада, міністэрства, абласных камітэтаў і раённых адміністрацый, падрыхтавалі персанал", - канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што сфера ЖКГ і бытавога абслугоўвання насельніцтва заўсёды атаясамбліваецца з дзейнасцю ўлады, яе стаўленнем да грамадзян. "Колькасць зваротаў грамадзян у 2016 годзе па пытаннях якасці жыллёва-камунальных паслуг скарацілася на 1,5 працэнта. Гэта невялікая лічба, але гэта зладжаная праца калектыву", - сказаў Анатоль Калінін.

У сваю чаргу міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў падкрэсліў, што цяпер у галіне праводзіцца вялікая работа. "Мінулы год выдаўся няпростым. Разам з тым ён азнаменаваўся пэўнымі падзеямі, якія з'яўляюцца ключавымі ў развіцці, - сказаў міністр. - Павышана празрыстасць кошту камунальных паслуг, завершана прыватызацыя жыллёвага фонду. З 1 кастрычніка 2016 года ўкаранёна сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, аказана дзяржпадтрымка насельніцтву па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, прадаўжаюцца планавыя работы па тых праграмах, якія былі пачаты яшчэ ранейшымі кіраўнікамі міністэрства. Мы прадаўжаем павялічваць аб'ёмы капітальнага рамонту, замены цеплавых сетак".

Аляксандр Церахаў павіншаваў калег са святам, асабліва адзначыўшы ветэранаў галіны, якія заклалі фундамент для далейшага развіцця сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі