ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2022, 09:27

Тарасенка: практычна 60 працэнтаў беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Практычна 60 працэнтаў беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, паведамляе БЕЛТА.

"Мы адзначаем, што насельніцтва ў нас актыўна прышчэплівалася і восенню мінулага года, і ў зімовы перыяд. І мы ўжо гаворым аб тым, што практычна 60 працэнтаў насельніцтва прышчэплена двума кампанентамі вакцыны, якія ёсць у грамадзянскім абароце", - сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле яго слоў, гэта добрыя лічбы. "Але мы імкнёмся яшчэ да большага - да 70 працэнтаў. Не будзем спыняцца, будзем праводзіць бустарызацыю або ж рэвакцынацыю насельніцтва", - адзначыў галоўны санітарны ўрач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі