Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2021, 18:02

Тарасенка анансаваў пастаўку кітайскай вакцыны для імунізацыі 150 тыс. чалавек

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У бліжэйшы час чакаецца пастаўка кітайскай вакцыны для імунізацыі 150 тыс. чалавек, заявіў журналістам намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Чакаецца ў бліжэйшым будучым прыбыццё кітайскай вакцыны для вакцынацыі 150 тыс. чалавек", - сказаў ён. Вакцына будзе пастаўлена ў якасці гуманітарнай дапамогі ад урада КНР.

Прадаўжаецца вакцынацыя "Спадарожнікам V", які вырабляецца на базе "Белмедпрэпаратаў".

Паводле апошніх даных, у Беларусі першым кампанентам прышчэплена ўжо 3,3 працэнта насельніцтва, гэта амаль 300 тыс. чалавек. Другі кампанент атрымалі 150 тыс. жыхароў краіны. Вакцынацыя праводзіцца не раней, чым праз 21 дзень пасля ўвядзення першага кампанента. Зрэшты, заўважыў Аляксандр Тарасенка, дапускаецца перапынак паміж увядзеннем кампанентаў да 45 і нават 56 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі