Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 снежня 2021, 14:50

Талай аб праекце абноўленай Канстытуцыі: мы павінны абараніць нашу спадчыну і код нацыі

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны абараніць нашу спадчыну і код нацыі, заявіў у эфіры АНТ паралімпіец, рэкардсмен свету і Еўропы па плаванні, грамадскі дзеяч, член Канстытуцыйнай камісіі Аляксей Талай, паведамляе БЕЛТА.

"У нас ёсць шанц мірна ўнесці тыя змяненні, тыя самыя перамены, аб якіх гаварылі нашы апаненты, апазіцыйна настроеныя грамадзяне. Унесці мірным шляхам тыя новыя нейкія элементы, якія важныя і своечасовыя, нейкія павевы часу. Унесці і замацаваць у Асноўным законе - у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", - сказаў Аляксей Талай.

Паводле яго слоў, людзі не абыякавыя да будучыні свайго народа і краіны. "Людзей хвалююць такія простыя, здавалася б, рэчы, як сям'я, абарона бацькоўства, мацярынства і дзяцінства. Усё, што датычыцца нацыянальных традыцый, нашай культурнай спадчыны і кода. Тут мы павінны ўсё гэта абараніць. Сям'ю абараніць. Мы павінны абараніць разважлівасць", - дадаў паралімпіец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі