26 ліпеня, Шклоўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Перад кіраўнікамі гаспадарак стаіць тактычная задача - убраць тое, што хутчэй за ўсё можна страціць. Такое меркаванне журналістам агучыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч у час рабочага візіту ў Шклоўскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адзін з важных момантаў - уборка палегласцей на палях пасля непагоды. "З году ў год у нас праходзяць ліўні, шквалісты вецер, бывае град, - адзначыў ён. - Да гэтага трэба быць гатовым - проста нармальна, па-гаспадарску выбудаваць сістэму сваёй работы ў час уборачнай кампаніі. Прагноз такі: пры наяўнасці добрага надвор'я два тыдні - і ўраджай можна ўвесь практычна ўбраць".
Паводле слоў Анатоля Ліневіча, у Шклоўскім раёне - цалкам і поўнасцю рабочая абстаноўка ў галіне сельскай гаспадаркі. "Сёння раён жыве і працуе. Атрымліваецца і перапрацоўваецца малако, вырабляецца прадукцыя добрай якасці, і гэта ацэньваюць гараджане, - падкрэсліў міністр. - Што датычыцца вёскі, то сёння напружаная пара ўборачных работ, таму ўсе людзі на палях".
"У перыяд уборачных работ тактычныя хады вызначаюць першарадную ўборку таго ці іншага віду збожжа - ячменю, пшаніцы альбо рапсу, - падкрэсліў Анатоль Ліневіч. - На ўсё свой час, але трэба да кожнай культуры падыходзіць асабліва, таму што яна мае ўласцівасць у канчатковым выніку асыпацца - напрыклад, трапіць пад дождж, які яе абаб'е, і страцім ураджай. Тактыка - убраць тое, што хутчэй за ўсё можна страціць. На гэта трэба быць нацэленымі, і кожны кіраўнік павінен тактычна вызначыць для сябе, што ён кожны дзень павінен убіраць".
Паводле слоў Анатоля Ліневіча, у Шклоўскім раёне - цалкам і поўнасцю рабочая абстаноўка ў галіне сельскай гаспадаркі. "Сёння раён жыве і працуе. Атрымліваецца і перапрацоўваецца малако, вырабляецца прадукцыя добрай якасці, і гэта ацэньваюць гараджане, - падкрэсліў міністр. - Што датычыцца вёскі, то сёння напружаная пара ўборачных работ, таму ўсе людзі на палях".
Як адзначыў міністр, нягледзячы на тое, што раён мае высокі патэнцыял, гэтым тэрыторыям яшчэ ёсць куды расці. "У разы можна дабаўляць. І людзі даволі матываваныя і настроеныя на вынік, таму аддача будзе абавязкова. Будзем прыязджаць сюды толькі па добрых нагодах - прыбаўка ва ўраджаі, надоях і гэтак далей", - заявіў ён.
Анатоль Ліневіч пажадаў у цэлым Магілёўскай вобласці руху наперад. "Задача для ўсіх рэгіёнаў у перыяд уборачнай адна, але канкрэтыка для кожнага рэгіёна свая, - сказаў міністр. - На сёння выбудоўваюцца напрамкі: нехта ідзе па шляху атрымання збожжа, максімальна аддаючы гэтаму ўвагу. Але ў канчатковым выніку апагей усяго - вытворчасць малака і мяса. Хацелася б, каб Магілёўшчына ў гэтым плане дабаўляла - рэзервы вельмі вялікія ёсць".-0-
Фота Алега Файніцкага