Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 красавіка 2021, 15:52

Тактычныя вучэнні з баявой стральбой прайшлі на палігоне ВПС і войскаў ППА

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў ППА прайшлі тактычныя вучэнні з баявой стральбой з зенітнымі ракетна-артылерыйскімі дывізіёнамі 19-й і 120-й асобных гвардзейскіх механізаваных брыгад. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Задачы выконвалі разлікі зенітных ракетных комплексаў "Страла-10", пераносных ЗРК "Ігла", а таксама зенітных гарматна-ракетных комплексаў "Тунгуска".

Справаздачныя вучэнні сталі для гвардзейцаў-зенітчыкаў завяршальным этапам палявога выхаду. На працягу некалькіх тыдняў ваеннслужачыя на практыцы замацоўвалі веды і адточвалі навыкі валодання даручаным узбраеннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі