Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 10:11

"Такой сістэмы дадатковай адукацыі ні ў каго няма". Як арганізавана работа гурткоў па інтарэсах за мяжой

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як арганізавана сістэма дадатковай адукацыі ў іншых краінах, у праекце "Краіна гаворыць" на YouTube-канале БЕЛТА расказала дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільчанка.

"У Еўропе гэта называецца нефармальнай адукацыяй, гэта зусім іншае. Па-першае, прадугледжваецца платнасць, па-другое, разавасць. У іх можна прыйсці на нейкае мерапрыемства, у нечым паўдзельнічаць, а вось такой сістэмы дадатковай адукацыі, як у нас, ні ў каго няма. Гэта ж датычыцца і аздараўлення дзяцей", - сказала Надзея Васільчанка.

Паводле слоў дырэктара цэнтра, сістэма дадатковай адукацыі Беларусі дае магчымасць раскрыць унікальнасць таленту кожнага дзіцяці. "Няздольных дзяцей няма. Гэта абсалютная ісціна, трэба толькі, каб у свой час у сваім месцы знайшоўся педагог. У нас дастаткова таленавітых педагогаў, каб дапамагчы дзіцяці раскрыць патэнцыял і рэалізавацца. Калі гаварыць аб сістэме дадатковай адукацыі, то на сённяшні дзень яна дастаткова аснашчана ўсялякімі матэрыяльнымі рэсурсамі, і самае галоўнае, яна багата на ўнікальных педагогаў. Калі ёсць чалавек, здольны рэалізаваць праграмы дадатковай адукацыі па тым ці іншым напрамку, то, як правіла, знаходзяцца рэсурсы. Мы вельмі падтрымліваем таленавітых ініцыятыўных педагогаў, за імі ідуць дзеці. Праводзячы конкурсы, алімпіяды, я кожны год здзіўляюся, якія сёння цудоўныя дзеці, а праз год думаю, што наступныя яшчэ лепшыя, яшчэ больш цікавыя. Адкуль такія магчымасці? А гэта ўсё вынік сістэмы сумеснай адукацыі - і агульнай сярэдняй, і дадатковай", - рэзюмавала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі