Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічную актыўнасць у гарачыню трэба знізіць да мінімуму, асабліва гэта датычыцца аматараў дач і агародаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Дачнікам, асабліва з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, трэба звярнуць асаблівую ўвагу на некаторыя рэкамендацыі. Так, нельга палоць градкі, сагнуўшыся і апусціўшы галаву. Да таго ж трэба захоўваць рэжым працы: 30-40 мінут работы, 15-20 - адпачынку. Калі з'явілася задышка, перабоі ў рабоце сэрца, слабасць, болі за грудзінай, трэба неадкладна спыніць фізічную нагрузку.
У цэлым працаваць на полі, градках лепш за ўсё да 10-11 гадзін дня і пасля 17.00. Пры наяўнасці праблем з сэрцам у асабістай аптэчцы павінны быць сардэчныя прэпараты і прэпараты для зніжэння ціску.
У самы гарачы дзённы час лепш за ўсё зусім не выходзіць на вуліцу. На сонцы можна знаходзіцца не больш за 15-20 мінут. Знаходжанне на вуліцы лепш адкласці на больш халаднаватыя ранішнія і вячэрнія гадзіны. Пры тахікардыі і задышцы адразу ж хавацца ў цень або заходзіць у халаднаватае памяшканне.
У доме раяць падтрымліваць халаднаватую тэмпературу: закрываць вокны і шторы днём, а вечарам праветрываць памяшканне. Дарэчы выкарыстоўваць кандыцыянеры і вентылятары.-0-