Фота з архіва
17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да пачатку ўборачнай кампаніі ў гаспадаркі Мінскай вобласці паступіць не менш за 45 новых камбайнаў. Аб гэтым расказаў журналістам першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Васіль Сысоеў.
"Да ўборачнай кампаніі ў Мінскай вобласці неабходна вывесці на лінейку гатоўнасці 1,7 тыс. камбайнаў. Пакуль тэмпы падрыхтоўкі тэхнікі застаюцца даволі нізкімі. Аднак літаральна праз некалькі дзён у раёны адправяцца з баз новыя камбайны - 45 адзінак іх ужо атрымана. Нараўне з падрыхтаванай тэхнікай новая дапаможа нам уклініцца ва ўборку азімага ячменю. Новыя камбайны паступяць практычна ва ўсе раёны вобласці: іх атрымаюць тыя гаспадаркі, якія маюць найбольшую патрэбу ў абнаўленні", - расказаў Васіль Сысоеў.
Акрамя таго ён адзначыў, што сёння на ўзроўні мясцовых выканкамаў прапрацоўваецца пытанне кадравага забеспячэння гаспадарак вобласці. "З году ў год на ўборку прыцягваюцца кадры, таму і ў гэтым рашэнне будзе знойдзена. Таксама Мінскі гарвыканкам ідзе нам насустрач і ў рашэнні мы прапісваем тую колькасць кадраў, якую ён накіруе да нас на ўборку", - адзначыў ён.
Як раней паведамлялася, уборачную кампанію ў Мінскай вобласці плануюць пачаць прыкладна праз тыдзень. Першая культура, з якой стартуе жніво, - азімы ячмень.-0-