Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2019, 14:32

Сырое надвор'е і да 5 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сырое надвор'е з ападкамі і парывістым ветрам, галалёдзіца і да 5 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У пачатку тыдня атмасферныя франты абумовяць сырое з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. У сярэдзіне тыдня за франтальнымі раздзеламі на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць паветраная маса скандынаўскага паходжання. Тэмпературны фон крыху панізіцца, і па начах будзе падмарожваць, з ростам атмасфернага ціску ападкаў будзе няшмат", - паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 12 лютага, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (у асноўным мокры снег), якія па захадзе будуць суправаджацца парывістым ветрам. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3, удзень - ад мінус 2 да плюс 4.

У сераду, 13 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, удзень - ад мінус 3 да плюс 3.

У чацвер, 14 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах чакаецца туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7, па ўсходзе краіны пры праясненнях панізіцца да 8-10 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 3 да плюс 4.

У пятніцу, 15 лютага, у галіне павышанага ціску істотных ападкаў не чакаецца. Месцамі па краіне прагназуецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях - да мінус 10, удзень - ад мінус 2 да плюс 3. Па захадзе краіны будзе цяплей: уначы - каля нуля, удзень - плюс 4 - плюс 5.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі