Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 студзеня 2020, 16:48

Сырое і цёплае для зімы надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярое і цёплае для зімы надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атлантычныя цыклоны, перамяшчаючыся далёка па поўначы Еўропы, прадаўжаюць выносіць на Еўрапейскі кантынент цёплае вільготнае паветра, што абумовіць у Беларусі на працягу працоўнага тыдня сырое і вельмі цёплае надвор'е. У выхадныя дні тэрыторыя краіны апынецца пад уплывам вобласці павышанага ціску, сфарміраванай у больш халодным паветры. Будзе пераважна без ападкаў, тэмпературны фон крыху панізіцца, але па-ранейшаму застанецца вышэйшым за кліматычную норму", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 14 студзеня, уначы і раніцай месцамі пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег), днём без істотных ападкаў. У асобных раёнах слабы туман. У начны і ранішні час на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла, удзень чакаецца ад нуля да плюс 5 градусаў.

У сераду, 15 студзеня месцамі, пераважна па поўначы краіны, прагназуюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, днём - ад нуля да 7 градусаў цяпла.

У чацвер, 16 студзеня, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень - 1-6 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 17 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Уначы чакаецца ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, днём - ад нуля да 5 градусаў цяпла.

У суботу, 18 студзеня, таксама чакаецца пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман і галалёд. Уначы будзе ад мінус 6 да плюс 1 градуса, удзень прагназуецца ад мінус 2 да 4 градусаў цяпла.

У нядзелю, 19 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман і галалёд. Тэмпература ноччу складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень чакаецца ад мінус 4 да плюс 1 градуса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі