Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўныя архівы своечасова, поўна і якасна вырашаюць ускладзеныя на іх задачы, заявіў на прэс-канферэнцыі дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У Беларусі на сёння створана дастойная нарматыўная прававая, матэрыяльна-тэхнічная база для вырашэння задач, якія стаяць перад архіўнай службай. Гэта дазваляе архіўным установам, на наш погляд, не толькі своечасова і ў поўным аб'ёме вырашаць ускладзеныя на іх задачы і функцыі, але што асабліва важна - на належным якасным узроўні", - сказаў Андрэй Рыбакоў.
Гаворачы аб гістарычным кантэксце развіцця архіўнай справы ў Беларусі, дырэктар інстытута, у прыватнасці, адзначыў, што новыя выклікі, з якімі сутыкнуліся архівісты, абумоўленыя тэхналагічнымі змяненнямі ў вытворчасці, кіраванні, укараненні новых тэхналогій, запатрабавалі ад архіваў вырашэння новых задач, звязаных з інфарматызацыяй грамадства і захаваннем лічбавай дакументальнай спадчыны. Гэта шмат у чым абумовіла стварэнне ў 1998 годзе ў структуры архіўнай службы Беларускага цэнтра электроннай дакументацыі, які з 1 студзеня 2025 года, згодна з указам Прэзідэнта, атрымлівае статус і надзяляецца функцыямі офіса лічбавізацыі ў сферы архіўнай справы.
Андрэй Рыбакоў нагадаў, што ў 2011 годзе Прэзідэнтам быў падпісаны закон "Аб архіўнай справе і справаводстве". У адпаведнасці з нормамі гэтага закона і ў цэлым нацыянальнага заканадаўства быў распрацаваны комплекс інструкцый, правіл, іншых нарматыўных прававых актаў, які комплексна рэгулюе пытанні справаводства, архіўнай справы ў краіне. Вырашэнне навуковых задач у галіне архіўнай справы і справаводства, у тым ліку па нарматыўна-метадычным забеспячэнні гэтай сферы, ускладзена на Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы.-0-