Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў межы Беларускай праваслаўнай царквы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны партал БПЦ.
У ходзе візіту ў Беларусь прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы суправаджаюць кіраўнік спраў Маскоўскай патрыярхіі мітрапаліт Васкрасенскі Рыгор; асабісты сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла епіскап Раменскі Аляксій; кіраўнік Патрыяршай службы пратакола протаіерэй Андрэй Бандарэнка; кіраўнік Прававога ўпраўлення Маскоўскай патрыярхіі ігумення Ксенія (Чарнега) і інш.
У аэрапорце прадстаяцеля РПЦ сустракалі Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій, епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, духавенства БПЦ.
Таксама сярод сустракаўшых былі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў, намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Наталля Пяткевіч, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак.
У час Першасвяціцельскага візіту Свяцейшы Патрыярх Кірыл зробіць богаслужэнні: 4 чэрвеня ў 18.00 - у Святадухаўскім кафедральным саборы горада Мінска і 5 чэрвеня ў 10.00 - у Крыжаўзвіжанскім саборы Спаса-Ефрасіннеўскага мітрапаліцкага манастыра горада Полацка.-0-