Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 мая 2019, 13:50

Святкаванне Дня Перамогі прайшло спакойна і без здарэнняў - МУС

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святкаванне Дня Перамогі прайшло спакойна і без здарэнняў, ахова грамадскага парадку была забяспечана. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У Дзень Перамогі 9 мая органамі ўнутраных спраў забяспечана ахова грамадскага парадку пры правядзенні больш як 500 масавых мерапрыемстваў. Традыцыйна самымі наведвальнымі сталі святочныя феерверкі, якія адбыліся ў 34 населеных пунктах краіны. Найбольш значныя і маштабныя ўрачыстасці прайшлі ў Мінску. Гледачамі святочнага канцэрта на плошчы Перамогі і салюта сталі дзясяткі тысяч мінчан і гасцей сталіцы.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войск неслі службу ва ўзмоцненым рэжыме, што дало магчымасць забяспечыць належны ўзровень аховы грамадскага парадку. Асноўную ўвагу праваахоўнікі ўдзялялі пытанням забеспячэння асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі грамадзян. Ускладненняў аператыўнай абстаноўкі не дапушчана, задачы па забеспячэнні правапарадку выкананы. "У час святочных мерапрыемстваў аператыўная абстаноўка ў краіне была спакойная і кантралюемая, - адзначыў начальнік аддзела па масавых мерапрыемствах упраўлення аховы правапарадку МУС Уладзімір Станілевіч. - У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не дапушчана здарэнняў і надзвычайных сітуацый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі