Дзень Перамогі - свята, якое часта сустракаюць усёй сям'ёй, бо яно падкрэслівае сувязь пакаленняў. Бабулі і дзядулі расказваюць сваім унукам аб тым, як перажылі вайну іх родныя, і ўспамінаюць мінулае, а дзеці атрымліваюць магчымасць цікава правесці час і даведацца больш пра нашу гісторыю. Канцэрты, інтэрактыўныя пляцоўкі, квесты, выставы, ваенны парад - сёння кожны змог знайсці нешта, цікавае менавіта яму. Карэспандэнт БЕЛТА паразмаўляла з тымі, хто сустрэў свята ў Мінску, і даведалася, што ўразіла іх больш за ўсё.
Нягледзячы на халоднае надвор'е, на пляцоўцы каля Палаца спорту ўжо днём пачало збірацца шмат людзей. Карына Скрагон прыйшла на свята разам з бабуляй, стрыечнай сястрой і цёткай. Ёй падабаецца і гучная музыка, і магчымасць пагуляць у розныя гульні, пасядзець у ваеннай машыне.
Яе бабуля Людміла Курловіч лічыць, што гэта свята мае асаблівую важнасць, таму крыху расстроілася, што яе сыны працуюць і не змогуць прыйсці на канцэрт. Яны хацелі сустрэць свята ўсёй сям'ёй. "Мае ўнучкі шмат ведаюць пра вайну. Соня можа спяваць ваенныя песні. Я сама працую з пажылымі людзьмі ў аддзяленні дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў Фрунзенскім раёне. Там таксама прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу. У многіх пажылых наведвальнікаў нашага аддзялення ваявалі бацькі. Таму ў нас створаны куток баявой славы, куды яны прыносілі фатаграфіі сваіх бацькоў", - растлумачыла Людміла Курловіч.
Уладзімі Тукін з жонкай і дочкамі ўжо чацвёрты раз прыязджае на 9 Мая ў Мінску з Курскай вобласці. "Гэты горад уразіў нас у першую чаргу прыемнымі, вельмі ветлівымі людзьмі. Сёння мы пабываем на парадзе, а заўтра паедзем на "Лінію Сталіна", - расказаў ён.
"Я лічу, на такія святы трэба прыходзіць разам з маладым пакаленнем. Гэта, напэўна, адзінае свята, якое збліжае ўсе народы, што ўдзельнічалі ў гэтай вайне", - заўважыў Уладзімір Тукін.
Намеснік кіраўніка ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Беларусі - дырыжор трупы падпалкоўнік Аляксей Юрчанка пасля выступлення на сцэне не стрымаў эмоцый. "На гэтай пляцоўцы мы традыцыйна іграем кожны год, паколькі Дзень Перамогі - адно з самых важных і шануемых у нашай рэспубліцы свят. Мой дзед сам франтавік. На жаль, яго ўжо няма ў жывых, але ён прайшоў усю вайну ад 1941-га да 1945-га і дзяліўся сваімі франтавымі гісторыямі, урыўкі якіх я помню і цяпер", - падзяліўся Аляксей Юрчанка.
На яго думку, успаміны продкаў дапамогуць нам не паўтарыць памылак мінулага і з упэўненасцю рухацца ў светлую будучыню.
З ім згодны і экс-саліст легендарнага ансамбля "Песняры" Валерый Скаражонак. На сцэне ён расказаў гледачам, што яго бацька ўсю вайну прапрацаваў франтавым шафёрам і прысвяціў яму кампазіцыю "Песенька франтавога шафёра".
"Мне пашанцавала, што калі я вучыўся ў школе, то амаль усе настаўнікі былі франтавікамі. Яны нас загартавалі і правільна выхавалі, бо ведалі пра вайну не па чутках. Дзень Перамогі для нас святы. Хацелася б, каб ён быў такім і для цяперашняй моладзі, каб яны таксама шанавалі гэта свята, ведалі ўсіх герояў і былі сапраўднымі патрыётамі", - падкрэсліў артыст.
На сцэне каля Палаца спорту сёння выступілі Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл, Нацыянальны акадэмічны народны хор Беларусі імя Г.І.Цітовіча, ансамбль "Верасы" і іншыя калектывы. У гала-канцэрце "Вялікая Перамога" прынялі ўдзел вядомыя беларускія выканаўцы, у тым ліку Жанэт, Аляксандра Гайдук, народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў. Хэдлайнерам стаў вядомы расійскі выканаўца Дзяніс Клявер.
Заўтра ж на беразе Свіслачы пройдзе сямейны фестываль "Наша Перамога". Унікальныя выставы і актыўнасці, інтэрактыўныя і адукацыйныя пляцоўкі, падзеі для ўсёй сям'і дадуць магчымасць і адпачыць, і даведацца шмат новага пра гераічныя старонкі гісторыі краіны. Пачнецца фестываль апоўдні і прадоўжыцца да 23.00.
Гулянні з насычанай культурнай праграмай прайшлі ва ўсіх раёнах горада. У Верхнім горадзе мінчанам і гасцям сталіцы прадставілі святочную праграму "Музыка майскага неба", інтэрактыўны квест "Школа маладога байца", некалькі выставачных праектаў, сярод якіх выстава БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" і выстава "Вуліца "Ордэна Перамогі".
Увечары на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" прайшоў ваенны парад. У ім прынялі ўдзел 4 тыс. чалавек. Асаблівасцю ваеннага парада стала пашырэнне яго гістарычнай часткі.
Завяршыўся парад тэатралізаваным эпізодам "Будзем жыць", удзельнікі якога станцавалі для гасцей "Вальс Перамогі". Кульмінацыяй дня стаў святочны салют.
БЕЛТА.-0-