Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2024, 12:52

"Світанак" развівае лінейку адзення для спорту - 1 млн адзінак у год. Шыюць нават для зборных

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы фабрыка "Світанак" вымушана шукаць новыя нішы і змяняць свой прывычны асартымент. Якая прадукцыя займае ўсё большую ўдзельную вагу ў аб'ёме вытворчасці прадпрыемства, расказаў у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" дырэктар ААТ "Світанак" Юрый Лукашэвіч.

Традыцыйная і пазнавальная прадукцыя фабрыкі, шырока вядомая сярод пакупнікоў, - трыкатажнае адзенне з бавоўны для ўсёй сям'і. "Але мы бачым і разумеем, што канкурэнцыя ў гэтым сегменце ўзмацняецца. Таму апошнія тры гады сталі актыўна развіваць тэму адзення для заняткаў спортам і актыўнага ладу жыцця", - адзначыў кіраўнік прадпрыемства.

У бягучым годзе, паводле яго слоў, плануецца завяршыць адзін з этапаў інавацыйнага праекта па выторчасці спецыяльных трыкатажных палотнаў для вырабу адзення для заняткаў фізкультурай, спортам і актыўнага ладу жыцця. "Удзельная вага гэтай прадукцыі ў агульным аб'ёме прадпрыемства павялічваецца. У бягучым годзе плануем вырабіць такой прадукцыі амаль 1 млн штук. Бачым, што рынак гэту прадукцыю спажывае", - сказаў Юрый Лукашэвіч.

У распрацаваных і пашытых калекцыях - адзенне для людзей рознага ўзросту, у тым ліку моладзі і школьнікаў, якія любяць фізклуьтуру і спорт, а таксама для прафесійных спартсменаў. "Актыўна працуем на ўзроўні зборных Беларусі па лёгкай атлетыцы, лыжным спорце, гульнявых відах спорту, у тым ліку футбол. Рыхтуем камплекты формы, напрыклад для футбалістаў", - расказаў дырэктар "Світанка".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі