Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 снежня 2017, 17:38

Сувязь 4G можа з'явіцца ў 2018 годзе на станцыях і ў тунэлях мінскага метро

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2018 годзе на станцыях і ў тунэлях мінскага метро можа з'явіцца сувязь 4G, паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара кампаніі beCloud Міхаіл Дука, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы працуем над тым, каб пакрыццё LTE было не толькі на станцыях, але і ў перагонах мінскага метрапалітэна. Думаю, у наступным годзе пачнём рэалізацыю гэтага праекта", - растлумачыў намеснік гендырэктара кампаніі.

Міхаіл Дука падкрэсліў, што beCloud цяпер актыўна абмяркоўвае гэту тэму з аператарамі і метрапалітэнам. "Ёсць некалькі варыянтаў рэалізацыі праекта, мы над гэтым цяпер працуем. Перад намі стаіць задача да Еўрагульняў вырашыць гэта пытанне", - адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне, ці будзе ў абанентаў velcom доступ да 4G, намеснік гендырэктара beCloud звярнуў увагу, што кампанія гатова прадаставіць доступ да LTE гэтаму мабільнаму аператару ў кароткія тэрміны і на тых жа ўмовах, што і іншым партнёрам. "Мы адкрыты, як толькі кіраўніцтва кампаніі velcom прыме рашэнне, што яны таксама хочуць прадастаўляць гэту паслугу, доступ будзе адразу прадастаўлены", - заявіў ён.

Цяпер у Беларусі паслуга 4G, якая працуе на аснове сеткі LTE ад beCloud, даступна абанентам мабільных аператараў МТС і life:).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі