Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 жніўня 2024, 17:52

Сустрэча дзяржсакратара Савета бяспекі з паслом КНР адбылася ў Мінску

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамляе БЕЛТА.

На сустрэчы былі комплексна абмеркаваны вынікі шматгадовага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў розных сферах, а таксама вынікі двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Бакі запэўнілі адзін аднаго ў далейшым умацаванні кантактаў і прадаўжэнні сумесных праектаў па ўсіх напрамках узаемадзеяння.

Аляксандр Вальфовіч падзякаваў спадару Се Сяаюну за плённую працу і вялікі асабісты ўклад у рангу кіраўніка дыпламатычнай місіі Кітая ў Беларусі ў мэтах развіцця стратэгічнага партнёрства паміж дзяржавамі, актыўны ўдзел у пашырэнні ўзаемавыгаднага беларуска-кітайскага дыялогу і пажадаў яму поспехаў у далейшай дзейнасці.

Таксама ў ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі