Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2018, 19:42

Сур'ёзных змяненняў у правілах прыёму ў ВНУ ў 2019 годзе не плануецца - Карпенка

12 кастрычніка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2019 годзе не будуць сур'ёзна зменены. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Міністр расказаў, што адпаведны ўказ падрыхтаваны. Новая рэдакцыя правіл прыёму праходзіць узгадненне. "Рэвалюцыйных змяненняў не адбудзецца. У тым, што датычыцца набору, экзаменаў, тэстаў, усё застанецца па-ранейшаму. Адзінае, могуць з'явіцца некаторыя нюансы, звязаныя з тэхнічнымі момантамі - не больш", - адзначыў Ігар Карпенка.

Адказваючы на пытанне аб ступені гатоўнасці праекта абноўленага Кодэкса аб адукацыі, ён праінфармаваў, што дакумент знаходзіцца на экспертызе ў НЦЗПД. Ці адбудуцца парламенцкія слуханні па кодэксе, стане вядома пасля таго, як ён будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў. "Калі дэпутаты азнаёмяцца з законапраектам, можна будзе весці размову і аб слуханнях", - растлумачыў міністр.0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі