Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2022, 17:19

Супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і раззбраення ў СНД абмеркавалі ў Маскве

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве адбылося чарговае пасяджэнне сумеснай кансультатыўнай камісіі па пытаннях раззбраення (СККР). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Адбыўся грунтоўны абмен думкамі па праблематыцы нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння і сродкаў яе дастаўкі. Пацверджана гатоўнасць дзяржаў - удзельніц СНД прадоўжыць у рамках СККР работу па каардынацыі сваіх дзеянняў і кансалідацыі пазіцый для забеспячэння трывалага міру і ўмацавання міжнароднай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі