Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2020, 10:13

Супрацоўнікі ДКСЭ штогод праводзяць каля 300 тыс. экспертыз

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогод супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзяць каля 300 тыс. даследаванняў. Аб гэтым паведаміў старшыня камітэта Андрэй Швед 23 сакавіка ў праграме "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія сем гадоў камітэт правёў 2,5 млн экспертыз. Больш за 60 працэнтаў з іх - судова-медыцынскія, 25 працэнтаў - крыміналістычныя. Аб'ём экспертных даследаванняў у апошнія гады стабілізаваўся - каля 300 тыс. на год", - адзначыў Андрэй Швед.

Няўхільна расце колькасць найбольш запатрабаваных відаў экспертыз. Напрыклад, за апошнія чатыры гады ў 10 разоў вырас аб'ём тэхнічных экспертыз (камп'ютарна-тэхнічныя, радыёэлектронныя, будаўніча-тэхнічныя).

Больш за 99 працэнтаў ад усёй колькасці экспертыз выконваецца ў тэрмін да 30 дзён. Паводле слоў кіраўніка ДКСЭ, такога паказчыка няма нідзе на постсавецкай прасторы і ў Заходняй Еўропе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі