Андрэй Шахановіч
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы плануем арганізоўваць сумесныя выстаўкі беларускіх і азербайджанскіх кампаній як у Беларусі, так і ў Азербайджане. Планамі ў размове з журналістамі на палях Беларуска-азербайджанскага бізнес-форуму падзяліўся намеснік дырэктара выставачнага ўнітарнага прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Андрэй Шахановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як раней анансаваў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін, на форуме Беларусь і Азербайджан падпісалі тры пагадненні ў сферах турызму, сумеснай арганізацыі замежных выставак і паставак асобных таварных пазіцый для продажу ў Гандлёвым доме Азербайджана.
"Мы з'яўляемся нацыянальным выставачным аператарам і штогод арганізуем больш за 30 выставачных мерапрыемстваў у замежных краінах, у тым ліку і ў Азербайджане, дзе ў нас вялікі пул выставак розных напрамкаў. Размова ідзе аб выстаўках харчовай прамысловасці, нафтахіміі і экспазіцыях іншых галін. Падпісаны сёння мемарандум аб супрацоўніцтве з Асацыяцыяй арганізатараў выставак Азербайджана дапаможа развіць нашы адносіны па напрамках арганізацыі і правядзення выставачных мерапрыемстваў, у тым ліку сумесных, - лічыць Андрэй Шахановіч. - У планах у нас арганізацыя сумесных выставак беларускіх і азербайджанскіх кампаній як у Беларусі, так і ў Азербайджане".
Намеснік дырэктара "Белінтэрэкспа" перакананы, што развіццё супрацоўніцтва ў выставачнай дзейнасці пасадзейнічае пашырэнню беларускай прадукцыі на азербайджанскім рынку і прыцягненню кампаній з Азербайджана ў Беларусь.
"Мы разлічваем нарасціць пастаўкі ў наш Гандлёвы дом у Мінску, але, безумоўна, усе праекты будуць узаемнымі. Азербайджанскія кампаніі разам з адпаведнымі органамі ўжо разглядаюць варыянты інвесціравання ў Беларусь. На гэты момант вядуцца перагаворы па арганізацыі сумеснай вытворчасці ўгнаенняў і рэалізацыі шэрага перспектыўных праектаў у аграрным сектары", - падкрэсліў намеснік выканаўчага дырэктара Агенцтва заахвочвання экспарту і інвестыцый Азербайджана Турал Гаджылы.
Мінск стаў месцам сустрэчы дзелавых колаў Беларусі і Азербайджана. У час афіцыйнага візіту ў Беларусь намесніка прэм'ер-міністра Азербайджана Алі Ахмедава і работы міжурадавай беларуска-азербайджанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве праходзіць Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум і В2В-перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін. На форуме будуць разгледжаны пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і прадстаўлены паспяховыя гісторыі партнёрства. Пасля завяршэння пленарнай часткі пачнуцца В2В-перагаворы, дзе прадстаўнікі беларускіх кампаній змогуць наладзіць кантакты з кіраўнікамі 43 азербайджанскіх кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, мэблевай вытворчасці, лёгкай прамысловасці, фармацэўтыкі. Больш за 150 прадстаўнікоў беларускага бізнесу пацвердзілі ўдзел у перагаворах, што сведчыць аб высокай цікавасці да ўмацавання і развіцця эканамічных адносін з азербайджанскім бокам.-0-